Маладыя вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Першы крок у навуку» (арганізаваў і правёў Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук), якая прайшла 20 студзеня 2026 года.
Маладыя вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства, а таксама ўвайшлі ў склад журы на пяці секцыях.
Асобныя секцыі канферэнцыі прайшлі на базе Цэнтра.
У рамках канферэнцыі было заслухана больш за 80 дакладаў, якія адлюстроўваюць першыя даследчыя дасягненні школьнікаў і студэнтаў. Па выніках працы секцый найлепшыя ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі I, II і III ступені, усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты аб удзеле і салодкія падарункі.
Мерапрыемства стала яркім прыкладам пераемнасці пакаленняў у навуцы і спрыяла развіццю даследчай зацікаўленасці сярод моладзі.