У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 18 лютага 2026 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Васількоў шапатліваю моваю...", прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Дыпломы і каштоўныя прызы пераможцам – 60 канкурсантам з усіх рэгіёнаў краіны – уручыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік.
У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 350 прэтэндэнтаў з 378 агульнаадукацыйных сярэдніх навучальных устаноў, а таксама студэнтаў 1-2 курсаў вышэйшых навучальных устаноў.
Конкурс праводзіцца другі раз. Яго асноўная мэта – захаванне духоўнай спадчыны народа і павышэнне моўнай кампетэнцыі беларускамоўных удзельнікаў, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі сумесна з каналам «Культура» Беларускага радыё і навукова-метадычным часопісам «Роднае слова».
Тэкст з сайта: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Аудиозапись с мероприятия доступна по ссылке: Канал «Культура» Беларускага радыё
Видеозапись с мероприятия доступна по ссылке: и ютуб-канал Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі