У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO 23 студзеня 2026 года адбыўся Рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці.
У першай яго частцы — праца вучоных па чатырох секцыях, адна з якіх — "Акадэмічная навука Беларусі". У яе працы самы актыўны ўдзел прынялі вучоныя Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.