Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

"Родныя словы: сельская гаспадарка"

21 лютага 2024 года Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, як і іншыя культурна-асветніцкія і навучальныя ўстановы Беларусі, арганізавала асаблівае мерапрыемства – свята "Родныя словы: сельская гаспадарка", прымеркаванае да Дня роднай мовы. Пытанні па яго арганізацыі ўзгаднялі разам савет маладых вучоных Аддзялення аграрных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

Свята мела тры часткі. Адна - гэта інтэлектуальна-пазнавальны квіз. У правядзенні інтэлектуальнага спаборніцтва ўдзельнічала пяць каманд, вынікі ведаў якіх ацэньвала журы, у складзе якога як лінгвіст была В. М. Курцова. Каманды прадэманстравалі сваё веданне роднай мовы і асаблівасцей традыцыйнай духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, звязанай з сельскай гаспадаркай.

Тэкст і фота з сайта:  Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

belБеларуская мова