Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканская дыктоўка да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага ў чарговы раз вучоныя селі за парты, каб разам напісаць дыктоўку па беларускай мове. У 2025 годзе тэму рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, прысвяцілі 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Падзея адбылося ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дыктоўка трансліравалася на канале «Культура» Беларускага радыё і YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Ва ўступным слове, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў падкрэсліў, што асноўнай мэтай напісання дыктоўкі з'яўляецца не толькі тое, каб кожны ахвотны змог праверыць свой узровень валодання беларускай мовай, але і каб мог адчуць яе непаўторны каларыт і самабытнасць, звярнуцца да духоўных каранёў свайго народа.

Тэкст з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

belБеларуская мова