Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове

Дарагія сябры!

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2025 з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute). Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале"Культура" Беларускага радыё. Для ўдзелу ў мерапрыемстве просім прайсці рэгістрацыю па спасылцы: https://forms.gle/rcndsYjES8KmtboV7

Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!

Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74, электронная пошта: dyktouka21@gmail.com; dyktouka23@gmail.com

belБеларуская мова