У Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі выратаваныя рэліквіі з Брэсцкай вобласці. Ганаровае месца ў сакральным зборы музея цяпер займаюць абразы "Сашэсце Святога Духа на апосталаў" і "Уваход Гасподні ў Іерусалім".
Сакральны код Палесся, які ледзь не растварыўся ў пыле забыцця, сёння афіцыйна знайшоў прапіску ў пастаяннай экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры.
Артэфакты былі знойдзены ў Чаравачыцах, падчас экспедыцыі ў 70-х гадах. Святыні вырашылі перавесці ў Мінск і фактычна выставіць напаказ.
Тэкст і фота з сайта: News.by
Відэа па спасылцы: News.by