Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Саматканы цуд

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 11 сакавіка 2025 года прайшла рэспубліканская творчая лабараторыя «Развитие творческого потенциала педагогов и учащихся в сфере изучения, сохранения, интеграции традиционного текстильного искусства в современное культурно-образовательное пространство»у рамках рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Саматканы цуд».

У адкрытай творчай лабараторыі прымалі удзел: дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Васільчанка Н.В., старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Віннікава М.М., дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, член Беларускага саюза дызайнераў Дамнянкова Л. У., дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастак, мастацтвазнаўца, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў", член міжнароднай прафесійнай асацыяцыі "Еўрапейская тэкстыльная сетка" Высоцкая Х. І., кандыдат мастацтвазнаўства, кіраўнік секцыі народнай лялькі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці", кіраўнік этнакультурнага аб'яднання "Папараць-кветка" Трушына Т.Р., а таксама педагогі-пераможцы рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Саматканы цуд".

Тэкст і фота з сайта: Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі

belБеларуская мова