22 лютага ў сценах Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшло сумеснае мерапрыемства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Акадэміі кіравання, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Удзельнікаў і гасцей гэтага святочнага мерапрыемства віталі рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў і галоўны рэдактар часопіса "Маладосць" Вольга Рацэвіч.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі