18 снежня 2025 года ў бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) адбыўся семінар-практыкум «Атрибуция рукописных, старопечатных и редких книг».
Пасля прывітальнага слова загадчыка бібліятэкай Акадэміі іерэя Аляксандра Волкава сакратар Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы Т.А. Самайлюк і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Э.В. Ярмоленка прадставілі даклады аб вопыце атрыбуцыі рукапіснага Евангелля XV стагоддзя з фонду бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі.
Тэкст і фота: Бібліятэка імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) Мінскай духоўнай акадэміі