Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адбылося пасяджэнне Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

31 сакавіка 2026 года адбылося пасяджэнне Камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь.

Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі работы Камісіі ў 2025 годзе, разгледжана інфармацыя аб выяўленых у ФРГ культурных каштоўнасцей беларускага паходжання, вывезеных з рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, зацверджаны склад экспертнай групы і план работы Камісіі на 2026 год. 

Па выніках пасяджэння новым старшынёй экспертнай групы была абраная Вольга Папко, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".

Тэкст і фота з сайта: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

belБеларуская мова