Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Творчая сустрэча «Матуля i мова — з калыскі адное»

20 лютага 2026 года адбылася творчая сустрэча навукоўцаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа са школьнікамі ДУА «Сярэдняя школа № 140 г. Мінска», ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Жодзіна» і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў  «Матуля i мова — з калыскі адное».

Навучэнцы прадэманстравалі яркае выступленне, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Падчас сустрэчы загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Валянціна Паўлаўна Русак расказала аб ролі нацыянальнай мовы ў навучальным працэсе, пазнаёміла прысутных з новымі выданнямі.

Тэкст і фота з сайта: тг-канал ДУА «Сярэдняя школа № 140 г. Мінска»

belБеларуская мова