22 мая 2025 года ў кінатэатры «Піянер» адбылася творчая сустрэча кінематаграфістаў і аматараў кіно «Отражение трагедии войны в фильмах режиссерской династии А.Я. и А.А. Карповых», прысвечаная творчасці рэжысёрскай дынастыі Аляксандра Якаўлевіча і Аляксандра Аляксандравіча Карпавых.
Арганізатарамі творчай сустрэчы выступілі аддзел экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі саюз кінематаграфістаў, УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.
У праграме прайшлі выступленні кінематаграфістаў, паказ дакументальных фільмаў пра творчасць А. Я. і А. А. Карпавых.