Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Творчы вечар

«Да 100-годдзя Беларускага радыё. Мастацкае слова ў беларускім эфіры»«Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай.

Дзякуючы творам мастацкай літаратуры мы глыбей спасцігаем гісторыю свайго краю, жыццё народа, лепш разумеем час і сябе. У пэўнай ступені літаратура для нас яшчэ і радзімазнаўства, бо вучыць шанаваць нацыянальныя традыцыі. Яе прысутнасць у эфіры пацвярджае не толькі пазнавальную і выхаваўчую функцыі радыё, але яшчэ і эстэтычна-філасофскую, спрыяе ўдасканаленню мастацкага густу радыёслухачоў. І ў гэтым вялікая роля літаратурна-мастацкага вяшчання як носьбіта высокай нацыянальнай культуры.

Госць студыі — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, паэтэса і літаратуразнаўца Ірына Багдановіч.

Тэкст і фота з сайта: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

belБеларуская мова