Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Творчы вечар»

«Залацінкі мовы роднай…» – так вызначана тэма «Творчага вечара» з Галінай Шаблінскай.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было абвешчана 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА і накіравана на падтрымку нацыянальных моў і культур, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай. У лютым 2000 года Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб Міжнародным дні роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць ахове і захаванню моў народаў свету.

У студыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё – вядомы даследчык беларускай мовы, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вераніка Курцова.

Аўдыязапіс можна праслухаць на сайце: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

belБеларуская мова