2 лістапада 2026 года ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання беларускіх пераможцаў, лаўрэатаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў I Адкрытага міжнароднага маладзёжнага конкурсу плакатнага мастацтва «Советские женщины: судьбы сильнее времени».
Арганізатарам конкурсу выступіла расійская некамерцыйная арганізацыя "Салідарнасць культур" пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і РГА "Беларускі саюз кінематаграфістаў". Конкурс аб'яднаў маладых мастакоў з усіх абласцей Беларусі і больш чым 50 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал "Саюз кінематаграфістаў РБ"
У экспертны савет конкурсу ўваходзяць прадстаўнікі вядучых культурных, навуковых, адукацыйных і грамадскіх інстытуцый Расіі і Беларусі:
Алена Малышава, кіраўнік Нацыянальнага цэнтра гістарычнай памяці пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі;
Вольга Папко, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
Вікторыя Наважылава, кіраўнік службы выяўленчага мастацтва АНА "Таўрыда. Арт";
Юлія Сяменчанка, кіраўнік Рускага дома ў Гродне;
Марына Блюмін, хавальнік Эрмітажа, кандыдат мастацтвазнаўства;
Аляксандр Шантаровіч, дырэктар Мінскага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава;
Філіп Гураў, прадстаўнік прэзідэнцкай платформы "Расія – краіна магчымасцей";
гісторык і даследчык камунікацый Эдуард Шульц.