24 верасня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных і графічных работ дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэміка Аляксандра Іванавіча Лакоткі.
У адкрыцці прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмой, рэктар Акадэміі мастацтваў Міхаіл Рыгоравіч Баразна, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яўгенавіч Гучок, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, доктар архітэктуры, прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Армен Сяргеевіч Сардараў і іншыя госці.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь