22 кастрычніка 2025 года прайшоў турнір па більярдным спорце сярод работнікаў арганізацый НАН Беларусі.
Аматары стратэгічнага і тактычнага мыслення сабраліся ў Цэнтры більярднага спорту, каб прадэманстраваць добрую рэакцыю і вакамер.
Месцы сярод прадстаўніц слабога полу размеркаваліся наступным чынам:
🥇 Аліферчык Таццяна, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры;
🥈Баран Вольга, Інстытут цепла- і масаабмену;
🥉Марыніч Ганна, Інстытут сацыялогіі, і Хайдаршына Валерыя, Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК.