Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«У свеце родных слоў»

17 лютага 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках Тыдня беларускай мовы прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва пад назвай «У свеце родных слоў» з удзелам вучняў гімназіі № 25 імя Рымы Шаршнёвай г. Мінска і студэнтаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства дазволіла школьнікам і студэнтам не толькі паглыбіць свае веды ў галіне роднай мовы, але і праявіць сябе ў творчых заданнях на веданне яе лексічных і граматычных асаблівасцей.

Падчас мерапрыемства загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Паляшчук Наталля Вікенцьеўна пазнаёміла ўдзельнікаў каманд з дзейнасцю і дасягненнямі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, а таксама адзначыла, што навучэнцы Акадэміі кіравання штогод прымаюць удзел у розных мерапрыемствах, якія праводзяцца Цэнтрам даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Падрабязная інфармацыя

belБеларуская мова