Госць радыё «Культура» – загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна.
Тэмы гутаркі:
- новыя альбомы серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі»;
- гісторыя ў гуках: як вучоныя збіраюць і захоўваюць жывы голас вёскі;
- дзе ў лічбавую эпоху можна паслухаць аўтэнтычны фальклор;
- магія слова: ці валодаюць народныя замовы тэрапеўтычным эфектам?