Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Форум «Женский взгляд: лидерство без границ»

У рамках Года беларускай жанчыны, а таксама з мэтай рэалізацыі маладзёжнай кадравай палітыкі найбольш актыўныя прадстаўніцы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 13 лютага 2026 года прынялі ўдзел у абмеркаванні тэмы лідарства са спікерамі форуму «Женский взгляд: лидерство без границ».

Падчас мерапрыемства адбыўся адкрыты сумленны дыялог першых асоб дзяржавы:

  • Наталлі Паўлючэнка, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці;
  • Вольгі Шпілеўскай, старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", дырэктара Нацыянальнага філіяла Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Рэспубліцы Беларусь;
  • Наталлі Лапцевай, рэктара ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў»;
  • Ганны Літош, падпалкоўніка, ваеннага журналіста, тэлевядучай, пісьменніцы;
  • Таццяны Якубовіч, старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Былі абмеркаваны пытанні асобаснага і прафесійнага росту спікераў, сакрэты іх поспеху, перспектывы развіцця.

belБеларуская мова