Цыхун, Г. А. Балканаславіка. Этымалогія. Беларусістыка: навуковая спадчына / Генадзь Цыхун; уклад. Я. В. Волкава; навук. рэд. С. М. Запрудскі. – Мінск: Беларуская навука, 2026. – 229 с.
ISBN 978-985-08-3463-8.
У кнізе публікуюцца даследаванні па балканаславянскай праблематыцы і па сумежных з ёй пытаннях арэальнай лінгвістыкі, этымалогіі беларускай лексікі, сувязяў славянскіх моў і інш. Матэрыялы зборніка прысвечаны балканаславіцы і арэалогіі, а таксама ўключаюць этымалагічныя даследаванні. Яны адлюстроўваюць шырокае кола інтарэсаў вучонага, сярод якіх пытанні лінгвістычнай тэрміналогіі, гісторыі мовазнаўства, моўнай экалогіі і інш. Артыкулы публікуюцца на беларускай, балгарскай, македонскай і рускай мовах.
Кніга адрасавана мовазнаўцам-славістам, спецыялістам па арэальнай лінгвістыцы, этымолагам і гісторыкам мовы, а таксама выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў.