Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (Святлана Богуш, Цімур Буйко, Леў Глушыцкі, Вераніка Косціна, Вячаслаў Мартысюк) у складзе каманды «Якубавы каласы» прынялі ўдзел у чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях, які праводзіцца штомесяц у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Гульні праходзяць у сяброўскай, добразычлівай атмасферы. Шчыра радуе арыгінальнасць і разнастайнасць пытанняў, а таксама высокі арганізацыйны ўзровень мерапрыемства. Пры гэтым у нашых супрацоўнікаў з'явіўся шэраг ідэй па пашырэнні тэматыкі гульняў.
Нягледзячы на тое, што каманда заняла 8-е месца, нашы супрацоўнікі поўныя энтузіязму і не губляюць надзеі палепшыць свае вынікі.