4 верасня, Мінск / Кар. БелТА/. Што абмяркуюць на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Лідскія чытанні-2025» у рамках Дня беларускага пісьменства ў Лідзе, расказаў карэспандэнту БелТА дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.
«Лідскія чытанні-2025» прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама 500-годдзю з дня выхаду ў свет «Апостала» Францыска Скарыны, юбілейным датам класікаў беларускай літаратуры. На канферэнцыі будзе разгледжана і абмеркавана шырокае кола пытанняў. З дакладамі выступяць вядомыя беларускія навукоўцы і краязнаўцы. Акрамя таго, у канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі мясцовай творчай інтэлігенцыі.
Тэкст і фота з сайта: БелТА - Навіны Беларусі