Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Экспертная пляцоўка «Нашчадкі традыцый»

19 мая 2026 года адбылася экспертная анлайн-пляцоўка па выніках і перспектывах правядзення Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены экспертнай камісіі і журы Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу: Аверына Ганна Лявонаўна, намеснік дырэктара НЦМТДМ, Валодзіна Таццяна Васільеўна, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня журы; Пладунова Таццяна Аляксандраўна, дацэнт кафедры народна-песеннай творчасці і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; Хачкова Вольга Барысаўна, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, народны майстар Беларусі, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці; Высоцкая Хрысціна Ігараўна, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў; Крыўко Таццяна Міхайлаўна, метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі НЦМТДМ, кіраўнік рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў народнай музычнай творчасці і фальклору УДАДіМ, магістр мастацтваў, каардынатар фестывалю-конкурсу; Сідарэвіч Тамара Арсенцьеўна, метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі НЦМТДМ, каардынатар рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці УДАДіМ.

Тэкст і фота з сайта: Национальный центр художественного творчества детей и молодежи

belБеларуская мова