Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Эмоцыя і верш»: «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай

«Паэзія пачынаецца з пачуцця, але паэзія стала б усяго толькі беспрадметным хваляваннем, калі б не напаўнялася думкай, жыццёвым сэнсам, не станавілася лірычным раманам чалавека… Першапрырода паэзіі – пачуццё, эмацыянальнасць», — сцвярджаў паэт Алег Лойка. Насамрэч, свет такі багаты на розныя праявы духоўнага жыцця, але мастацкае слова мае свае перавагі. Яно здольна выклікаць захапленне і абурэнне, пранізлівую пяшчоту і востры боль. І колькі б разоў мы ні звярталіся нават да знаёмых радкоў, зноў і зноў знаходзім у іх новыя настроі і адчуванні.

«Эмоцыя ў паэзіі пачатку ХХ стагоддзя» — так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыі — доктар філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Святлана Калядка.

Інтэрв'ю можна паслухаць па спасылцы: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

Тэкст і фота з сайта: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

belБеларуская мова