Забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства пад назвай "Мовазнаўчы брэйн-рынг" адбылося 22 лютага 2024 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял "Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа").
У ім прынялі ўдзел студэнты першага курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце кандыдат педагагічных навук, дацэнт Ірына Аляксандраўна Буторына, навучэнцы 8-10 класаў гімназіі № 25 імя Рымы Шаршнёвай г.Мінска, настаўнікі беларускай мовы Аліна Казіміраўна Пахвалёная, Вераніка Леанідаўна Сенакосава, Таццяна Уладзіміраўна Сарока і педагог дадатковай адукацыі Таццяна Уладзіміраўна Суднік, супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі