Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

II Міжнародны навуковы кангрэс “Беларуская мова"

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 31 кастрычніка - 1 лістапада 2024 года прайшоў II Міжнародны навуковы кангрэс “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”, у якім прынялі ўдзел 178 чалавек.

Падчас Кангрэса адбыліся два пленарныя пасяджэнні, працавалі сем секцый, на якіх было абмеркавана шырокае праблемнае поле мовазнаўчых пытанняў:

  • сучасная беларуская мова: стан і тэндэнцыі яе развіцця;
  • актуальныя праблемы гістарычнага мовазнаўства;
  • дыялекты беларускай нацыянальнай мовы: сучасны стан;
  • сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі;
  • праблемы функцыянавання сучаснай беларускай мовы ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму;
  • беларуска-славянскае і беларуска-неславянскае моўнае ўзаемадзеянне на розных гістарычных этапах;
  • стылістыка тэксту і мова мастацкага твора, тэорыя і практыка перакладу;
  • беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія: набыткі і перспектывы;
  • фразеалогія і моўная карціна свету;
  • анамастыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця;
  • камп’ютарная лінгвістыка і корпусныя даследаванні мовы;
  • актуальныя праблемы этналінгвістыкі, лінгвакультуралогіі, лінгвакраіназнаўства;
  • тэарэтычныя і практычныя праблемы методыкі выкладання беларускай мовы;
  • беларуская мова як замежная і інш.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова