У Косаўскім палацы 24 кастрычніка 2025 года прайшла I Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Социально-функциональные аспекты репрезентации музыкального искусства в пространстве культуры современной Беларуси».
Канферэнцыя праводзіцца Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі на базе і пры арганізацыйнай падтрымцы дзяржаўнай установы культуры «Косаўскі палацава-паркавы комплекс». Ініцыятыва мерапрыемства належыць аддзелу музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Крапівы Крапівы, гэтым жа аддзелам была праведзена арганізацыйная работа. Скразной тэмай канферэнцыі стала інтэграцыя айчыннай музычнай спадчыны ў музейныя прасторы.
Яскравы прыклад узаемадзеяння паміж культурнымі ўстановамі і музычнымі калектывамі паказала Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Калектыў падрыхтаваў музычны перформанс у рамках экскурсіі па палацы, а таксама прадставіў канцэртную праграму.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал Радыё «Культура»