Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

130 гадоў таму нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Кандрат Крапіва

5 сакавіка 2026 года споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, уладальніка з'едлівага псеўданіма — Крапіва. Герой Сацыялістычнай Працы, акадэмік, ён праславіўся сваёй вострай и трапнай сатырай.

Аляксандр Бараноўскі, загадчык аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: «Немагчыма вярнуць маладосць, нельга стаць зноў актуальным. Так, старасць можа доўжыцца бясконца, бо бяссмерцце, як там напісана, — гэта вялікі акіян, у якім плывеш, і канца, і краю няма і ніколі не будзе. Перад намі з’яўляюцца новыя героі — гэта пісьменнік пад псеўданімам Сусветны. Вядома, тут Крапіва ў характэрным для яго сатырычнай манеры разважае адносна паняццяў: хто больш значны — сусветны пісьменнік ці народны. А іронію сітуацыі падмацоўвае сапраўднае імя гэтага пісьменніка — Мікола Маляўка, які прызнаецца навукоўцу ў высакароднай, на яго погляд, мары — напісаць летапіс бессмяротнага чалавецтва».

Відэазапіс праграмы можна паглядзець па спасылцы: «130 лет назад родился народный писатель Беларуси Кондрат Крапива»

Тэкст і фота з сайта: Первый информационный (News.by)

belБеларуская мова