У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску працягвае працу выстава «33 ступени», прымеркаваная да Вялікага посту і Страснога тыдня. Аснову выставы складаюць гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі – старадаўнія распяцці, плашчаніцы і абразы, прысвечаныя Страсцям Хрыстовым.
Экспазіцыя аддзела старажытнабеларускай культуры
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук прадстаўлена пры садзейнічанні беларускіх прадстаўнікоў Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў.
Тэкст з сайта: Православный телеканал «Союз»