Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

XVII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт»

21 сакавіка ў Магілёве пачаў працу XVII Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт». Загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар мастацтвазнаўства, тэатральны крытык Вераніка Ярмалінская ўваходзіць у склад журы фестывалю.

Па словах В. Ярмалінскай, фестываль: — «гэта Імёны маладых, перш за ўсё нашых выканаўцаў, новай рэжысуры, акцёраў, драматургіі. Калі параўнаць, напрыклад, папярэднія фестывалі і цяперашні, бачная вельмі маштабная праца – афіша ўражвае. Яна і для старэйшага пакалення, і для маладога гледача. Пляцоўка форуму выступае месцам для эксперыментаў, для перформансаў. Гэта ж маладзёжны фестываль!»

Тэкст і фота з сайта: Издательский дом «СБ: Беларусь сегодня»

Фота з сайта: Новости Могилева и Могилевской области MogilevNews

 

belБеларуская мова