Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

V Навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выступілі ў якасці сацыяльных партнёраў V Навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, арганізаванай Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

Супрацоўнікі абодвух інстытутаў (Алена Путрич, Карына Жартун, Наталля Якавенка, Ірына Мяцеліца і Святлана Дзірвук) увайшлі ў склад журы мерапрыемства.

Журы ў перыяд 21-26 лютага 2024 г. ацаніла 80 літаратуразнаўчых, мовазнаўчых і краязнаўчых работ, падрыхтаваных навучэнцамі VIII–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска і Мінскай вобласці. Найлепшыя 33 работы былі прадстаўлены аўтарамі ў дзвюх секцыях (асобна навучэнцы VIII-IX і Х-XI класаў) на вочным этапе канферэнцыі, які прайшоў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 5 сакавіка.

Фота і тэкст з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

belБеларуская мова