22 лютага адбылася сустрэча супрацоўнікаў сектара этналінгвістыкі і фальклору і аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са студэнтамі і магістрантамі філалагічнага факультэта БДУ і іх куратарам Вольгай Зуевай.
Паводле слоў студэнтаў, выступленні вучоных сталі надзвычай карыснымі для іх падрыхтоўкі менавіта ў рамках дысцыплін, звязаных з беларускім фальклорам, гістарычнай граматыкай, славянскай філалогіяй.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі