27 лютага 2024 года ў 11.00 у дзяржаўнай навуковай установе «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (вул.Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302) адбудзецца пасяджэнне кіналекторыя «Экран і час» пад назвай «Тэма арміі ў сучасным беларускім кіно» з паказам ігравога фільма «Не гульня» (Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»).
Поўнаметражны мастацкі фільм "Не гульня" створаны на кінастудыі "Беларусьфільм" па заказе Міністэрства культуры пры ўдзеле Міністэрства абароны. Карціна прысвечана 100-годдзю Узброеных Сіл Беларусі. Фільм "Не гульня" ўдастоены спецыяльнага прыза Музея Перамогі на XV Міжнародным фестывалі ваенна-патрыятычнага фільма "Валакаламскі рубеж" (РФ). Фільм здымалі ў Мінску, на "Лініі Сталіна", Кургане Славы. Кансультавалі па пытаннях стварэння карціны прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.