Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дзень роднай мовы ў Акадэміі МУС

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага як садзейнічанне ахове і захаванню моў народаў свету, у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з лекцыяй на тэму "Дзяржаўнасць беларускай мовы" выступіла галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа») доктар філалагічных навук Мароз Валянціна Канстанцінаўна.

Пытанні, якія задалі курсанты ў завяршэнне сустрэчы, сведчаць аб зацікаўленасці аўдыторыі правазнаўчай тэматыкай.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 

belБеларуская мова