На працягу амаль цэлага тыдня, з 6 па 10 лютага 2024 г., у Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубраня" з рознымі лекцыямі выступалі даследчыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Выступленні былі падрыхтаваны для асаблівай аўдыторыі - удзельнікаў Рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва, конкурсу знаўцаў роднай мовы «Родная мова, цудоўная мова!", якія з'яўляюцца навучэнцамі 10-х класаў агульнаадукацыйных школ нашай краіны. Сустрэчы навукоўцаў са школьнікамі-эрудытамі былі накіраваны на адно: пашырыць веды тых навучэнцаў, якія любяць родную мову і імкнуцца паглыбіць свае веды.