У Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя А.Л. Штыгліца прайшла III Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Коды. Истории в текстиле».
Канферэнцыя прайшла 11 красавіка 2024 года. Яе галоўнай мэтай стаў абмен вопытам у галіне тэкстыльнага мастацтва і касцюма з расійскімі і замежнымі спецыялістамі, стымуляванне навукова-даследчай і мастацкай дзейнасці студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў Акадэміі Штыгліца. У канферэнцыі аб'яднаны тры іпастасі тэкстылю - гісторыя, сучаснасць, будучыня. На сустрэчы выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага Эрмітажа; Дзяржаўнага музея-запаведніка "Царыцына" (Масква); Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (Мінск); Санкт-Пецярбургскай Гільдыі тэкстыльшчыкаў.
Тэкст і фота з сайта: Санкт-Петербургская государственная художественно-промышленная академия имени А.Л.Штиглица