Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды

Традыцыйна ў пачатку студзеня прайшоў трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" за 2023/2024 навучальны год.

У журы алімпіяды акрамя настаўнікаў школ і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска ўваходзілі і супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа») – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Вікторыя Іванаўна Уласевіч і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Эльвіра Валер'еўна Ярмоленка.

belБеларуская мова