19 студзеня 2024 г.у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі ўспамінаў пра лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ганаровага грамадзяніна гарадоў Пінска і Турава, доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Фёдаравіча Лысенку (1931-2020). Мерапрыемства было арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.
Змест зборніка складаюць успаміны калег, вучняў і родных выдатнага археолага. Укладальнікам кнігі, а таксама аўтарам прадмовы з'яўляецца галоўны навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел сын П. Ф. Лысенкі – Фёдар Лысенка, навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Леанід Калядзінскі, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сяргей Віцязь, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Сцяпан Лаўшук і іншыя супрацоўнікі навуковых і навукова-арганізацыйных падраздзяленняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.