Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў на 2024 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 года № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў» і на падставе прапаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, вынесеных па выніках штогадовага адкрытага конкурсу, стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў на 2024 год прызначана аспіранту аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, магістру мастацтвазнаўства Ноне Вітальеўне Шарковай — за комплекснае навуковае даследаванне вырабаў з фаянсу і фарфору збораў Беларусі і ўкараненне ў навукова-даследчую дзейнасць і экспертную практыку раней не вывучанага, абагульненага матэрыялу, які мае важнае значэнне для вырашэння праблемы мастацкай атрыбуцыі і ўстанаўлення сапраўднасці твораў (Распараджэнне № 13рп ад 16 студзеня 2024 г.).

Навуковы кіраўнік дысертацыйнай працы — Жук Валерый Іванавіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

belБеларуская мова