20 красавіка ў Цэнтры турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска прайшла лекцыя малодшага навуковага супрацоўніка аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Дзмітрыя Дразда.
Хто быў аўтарам "Пінскай шляхты"? І якія версіі з гэтай нагоды вылучаюць даследчыкі біяграфіі і творчасці Дуніна-Марцінкевіча? Як і за што беларускі класік трапіў у Мінскі турэмны замак у 1835 годзе? І чаму гісторыя кахання нашага земляка з "чатырнаццацігадовай" (на самай справе ёй было шаснаццаць гадоў) Юзэфай Бараноўскай атрымала ў свой час такую шырокую агалоску? На гэтыя і іншыя інтрыгуючыя пытанні бабруйскім краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй, адказаў гісторык, архівіст і публіцыст Дзмітрый Дрозд.
Тэкст і фота з сайта: KOMKUR.info — новости Бобруйска и Бобруйского района