У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 25 красавіка ў 18.30 адбудзецца лекцыя-канцэрт «Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны». Таксама адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага выдання - першага тома анталогіі, прысвечанага рэцэпцыі нацыянальнай спадчыны ў сучаснай кампазітарскай і выканальніцкай практыцы.
Арганізатары: Музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, навукова-творчае аб'яднанне «Facultatis» Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта - кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.
Тэкст і фота з сайта: Нацыянальная бібліятэка Беларусі