Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Музычная спадчына Беларусі

25 красавіка ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася заключная ў сезоне 2023-2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт "Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны" з цыкла "Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры".

Удзельнікі Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выканалі праграму, якая паслужыла своеасаблівым вынікам першага сезона цыкла знаёмства з беларускім харавым музычным мастацтвам.
 
belБеларуская мова