Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Віншуем з дыпломам!

29 красавіка 2024 г. адбылося ўрачыстае ўручэнне дыплома кандыдата філалагічных навук Хвіланчук Юліі Леанідаўне, супрацоўніку аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Абарона дысертацыі "Дзеяслоўныя прыназоўнікавыя словазлучэнні ў беларускіх народных гаворках: структурна-семантычная характарыстыка, пашырэнне, паходжанне" адбылася 15 снежня 2023 г. у Савеце па абароне дысертацый Д 01.42.03. Навуковы кіраўнік - кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Курцова Вераніка Мікалаеўна.

belБеларуская мова