Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Ненадавец Ягор Аляксеевіч

ДЫРЭКТАР ФІЛІЯЛА ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІ І ФАЛЬКЛОРУ ІМЯ КАНДРАТА КРАПІВЫ
Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
кандыдат філалагічных навук
Тэл.: +(375-17) 270-18-81
E-mail: egornen4444@yandex.by

Нарадзіўся 16 жніўня 1985 г. у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. У 2008 г. скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. З 2009 па 2012 г. навучаўся ў вочнай аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі. У 2023 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Працоўная дзейнасць:

  • з лістапада 2012 г. па чэрвень 2018 г. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
  • з ліпеня 2018 г. па ліпень 2020 г. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
  • са жніўня 2020 г. навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Сфера навуковых зацікаўленняў:

  • Фалькларыстыка,
  • этнаграфія,
  • краязнаўства.

Асноўныя працы:

  • Ненадовец, Е.А. Родник животворящий. Легенды о происхождении рек Беларуси в литературной обработке / Е.А.Ненадовец. — Минск : Беларуская навука, 2025. — 215 с.
  • Ненадавец, А.М. Лес і чалавек / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 238 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Закаменелая памяць / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 239 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 301 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Старая бацькоўская хата / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 327 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Залацістыя саломкі снапкі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 261 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Забілі зайца, не забілі… / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 310 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Лавіся, рыбка, вялікая і малая / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 287 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, Я.А. Гудзела пчолка, гудзела / Я.А. Ненадавец, А.М. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 255 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).
  • Ненадавец, А.М. Спеўная вёска Чухава / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Пінск: Пінская рэгіянальная друкарня, 2018. – 244 с.
  • Ненадавец, А.М. Нашы спеўныя землякі / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвет, 2017 . - 245 с.
  • Ненадавец, А.М. Чухава. Фальклорна-этнаграфічны нарыс / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Чарнігаў, 2013. – 270 с.

Ненадавец, Е.А. Водное пространство в белорусском фольклоре / Е.А.Ненадавец. — Минск : Белорусская наука, 2025. — 256 с.

У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, падаецца комплекснае ўяўленне пра значэнне вады (воднай прасторы) у будзённым жыцці нашага народа; асвятляюцца асаблівасці значэння калодзежа ў практычным жыцці беларусаў, а таксама захаванне гэтага своеасаблівага помніка народнай культуры ў памяці нашых продкаў.

Впервые в книге выделены и проанализированы символы водного пространства, рассмотрена их роль при образовании Мироздания, сохранность упомянутой тематики в белорусских фольклорных произведениях.

Для ўсіх, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа.

Ненадавец, А. М. Лес и человек / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Белорусская наука, 2024. – 238 с. – (- Традиционный образ жизни).
ISBN 978-985-08-3102-6.
 
Кніга прысвечана адвечнай тэме – узаемаадносінам лесу і чалавека, прыроды і грамадства, асацыюю.шёйся ў будзённым жыцці з ростам чалавека (маленствам, юнацтвам, сталасцю і старасцю), які нібы примеряется к окружающим лесом и пущам. Без леса белорус никогда себя не представлял, и подтверждается эта глубокая любовь к лесў легендамі і паданнямі, гісторыямі і казкамі, павер'ямі і забабонамі. Так пошло с давних времен, что лес выступали не просто сплошной «зялёнай масай», а быў адухоўленым сябрам чалавека, дапамагаў у жыцці, ратаваў і падтрымліваў у цяжкую хвіліну.
Адрасуецца ўсім тым, хто з любоўю ставіцца да лесу, па-ранейшаму верыць у тое, што ў ім жыве душа, якая абачліва ўспрымаецца.ет нде происходящее вокруг…

Ненадавец, А. М. Закамянелая памяць / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – 239 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе аналізуюцца ўрыўкі з міфалогіі, вусна-паэтычнай і літаратурнай творчасці беларусаў, у якіх закранаецца значэнне звычайных камянёў, а таксама метэарытаў у жыцця нашых продкаў. Згадваюцца шматлікія цікавыя звесткі пра час узнікнення, пра тое, як нароўні з жывымі істотамі, паступова ўваходзілі ў духоўную памяць народа камяні, якімі прыгожымі і самабытнымі легендамі і паданнямі, казкамі і песнямі яны станавіліся ў пераказах нашых продкаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто шануе таемнае святло даўніны.

Ненадавец, А. М. Нарысы беларускай дэманалогіі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2022. – 301 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе аналізуюцца пытанні дэманалогіі ва ўяўленнях беларускага народа і яе адлюстраванне ў самых разнастайных відах і жанрах традыцыйнай вусна-паэтычнай творчасці. Разгледжаны жанравыя асаблівасці, ідэйна-тэматычны змест, прасочаны карані найбольш папулярных дэманалагічных персанажаў і вобразаў.
Прызначаецца для работнікаў навуковых і культурна-асветных устаноў, выкладчыкаў вышэйшай і сярэдняй школы, аспірантаў і студэнтаў, усіх тых, хто любіць таемны свет даўніны.

Ненадавец, А. М. Старая бацькоўская хата / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Беларуская навука, 2022. – 327 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

Кніга прысвечана адвечнай тэме – роднай хаце, якая ў жыцці кожнага з нас асацыюецца з маленствам, дзяцінствам, сталымі гадамі, з усемагчымымі гісторыямі і павер’ямі, былічкамі і паданнямі. Павялося так, што хата ўяўлялася не проста будынінай, але і адухоўленай істотай, якая чуйна ўспрымала ўсё тое, што адбывалася навокал. У цяжкую хвіліну заўсёды хочацца вярнуцца ў сцены, дзе ты з’явіўся на свет, дзе прайшлі самыя шчаслівыя гады твайго жыцця.
Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да роднай старонкі, хто верыць у тое, што дабро, якое творым мы, дабром да нас і вернецца…

Ненадавец, А. М. Залацістыя саломкі снапкі / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 261 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе разглядаецца ўжыванне самай звычайнай саломы ў гаспадарчым працэсе старажытных людзей. Аналізуецца, як змяняліся адносіны вяскоўцаў да гэтага найпрасцейшага дахавага і будаўнічага матэрыялу, традыцыйнага дадатковага корму для хатняй жывёлы, ацяпляльнага рэчыва, выгоднага сродку для пляцення разнастайных гаспадарчых прылад і прадметаў. Часта з-пад умелых рук сялянскіх майстроў з’яўляліся сапраўдныя ўзоры промыслу. Прыводзяцца шматлікія сведчанні этнографаў і фалькларыстаў, літаратараў і вяскоўцаў, звязаныя з працэсам сяўбы, жніва і малацьбы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, аматарам даўніны, якія заўсёды рады сустрэцца з новымі сведчаннямі з гісторыі сваіх продкаў, іх самабытнага жыццёвага працэсу.

Ненадавец, А. М. «Забілі зайца, не забілі…» / А.М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 310 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе распавядаецца пра адзін з самых старажытных промыслаў чалавецтва – паляванне, прыводзяцца вытрымкі з архіўных дакументаў, справаздач і вусныя сведчанні, якія пацвярджаюць, што дзякуючы паляванню старадаўнія беларусы вучыліся не толькі назапашваць ежу для ўласных сем'яў, але і высочваць звяроў , часта ўступаць з імі ў небяспечныя адзінаборствы. Падчас паляўнічых ловаў удасканальвалася таксама і вайсковае майстэрства продкаў. Згадваюцца літаратурныя творы, дзе яскрава адлюстраваны адвага і смеласць, кемлівасць і хітрасць нашых землякоў. Падаюцца фальклорныя творы, у якіх услаўлялася і адначасова высмейвалася майстэрства паляўнічых.
Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і матэрыяльнай культурай продкаў, пастаянна шукае нешта новае ў далёкім мінулым.

Ненадавец, А. М. Лавіся, рыбка, вялікая і малая / А. М. Ненадавец, Я. А. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 287 с.: іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

У кнізе распавядаецца пра рыбалоўства на тэрыторыі беларускіх земляў, пачынаючы ад сівых стагоддзяў і заканчваючы нашымі днямі. Аўтары аналізуюць шматлікія гістарычныя і архіўныя звесткі, у якіх згадвалася, якую рыбу, колькі і дзе лавілі, якія вадаёмы асабліва славіліся багаццем рыбных запасаў. Акцэнтуецца ўвага на тым, якіх абрадаў і прымхаў трымаліся рыбакі ў будзённай жыцця ці пры выкананні сваіх непасрэдных службовых абавязкаў. Падкрэсліваецца, што ў класічнай беларускай літаратуры таксама даволі поўна адлюстраваны працэс рыбалоўства.
Адрасуецца аматарам рыбалоўчай справы, прыхільнікам гісторыі народных промыслаў, даследчыкам, студэнтам і школьнікам, якія бачаць у мінулым найбагацейшую скарбонку духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей нашага народа.

Ненадавец, Я. А. «Жужнела пчолка, гудзела…» / Я. А. Ненадавец, А. М. Ненадавец. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 255 с. : іл. – (Традыцыйны лад жыцця).

Кніга прысвечана гісторыі бортніцтва, узнікненню і развіццю рамачнага пчалярства ў Беларусі. Разглядаюцца і аналізуюцца працы па пярэдніх даследчыкаў гэтага старажытнага промыслу. Падкрэсліваец ца, што ў народнай асяроддзі пчаляры часта асацыіраваліся з ведаючымі людзьмі, здольнымі да чараўніцтва. Выкарыстоўваюцца шматлікія вуснапаэтычныя і літаратурныя творы, у якіх закранаюцца розныя аспекты ўзнятай тэмы.
Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа.

 

Ненадавец, А.М. Спеўная вёска Чухава / А.М. Ненадавец, Я.А. Ненадавец. – Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2018. – 244 с.

Кніга прысвечана спеўнаму і музычнаму майстэрству нашых землякоў — жыхароў вёскі Чухава, што на Піншчыне.

belБеларуская мова