Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Шаладонава Жанна Сяргееўна

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязяў літаратур
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Тэл.: +375 (17) 270-28-86
E-mail: mikmik43@gmail.com

Нарадзілася 7 жніўня 1970 г. у в. Сідараўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1987 г. скончыла Краснапольскую сярэднюю школу, у 1992 – аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучылася ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1992–1995).

У 1998 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Лёс чалавека, зямлі і бацькаўшчыны ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” (навуковы кіраўнік – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук М. І. Мушынскі).

У 1999 г. атрымлівала стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для маладых вучоных.

У 2003 г. ўганаравана прэміяй прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы за сумеснае даследаванне “Культурна-гістарычныя беларуска-ўкраінскія сувязі: літаратурна-моўны аспект” у складзе беларуска-ўкраінскай творчай групы супрацоўнікаў Інстытута літаратуры НАН Беларусі і Інстытута мовазнаўства НАН Украіны.

У 2019 – 2022 гг. вучылася ў дактарантуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

У навуковых даследаваннях распрацоўваюцца актуальныя пытанні ўсходнеславянскага літаратурна-культурнага ўзаемадзеяння, прапануецца новае прачытанне беларускай класікі ў супастаўляльным кантэксце. Асаблівая ўвага надаецца комплекснаму параўнальна-тыпалагічнаму аналізу сімволікі, аксіялагічнай змястоўнасці і сэнсавай глыбіні ключавых прасторавых вобразаў усходнеславянскіх літаратур, раскрыцці іх выяўленчага патэнцыялу ў трансляцыі духоўнай культуры, светапоглядных, ментальных адметнасцей беларускага, рускага і ўкраінскага народаў.
 
За перыяд працы ў Інстытуце ажыццёўлены наступныя даследаванні: “Якуб Колас і Міхайла Кацюбінскі: тыпалогія творчасці” // НДР “Культурна-гістарычныя беларуска-ўкраінскія сувязі: літаратурна-моўны аспект” (1996–1999); “Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура пачатку ХХ ст” // НДР “Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур” (2000–2003 ); “Паэмы Янкі Купалы і Тараса Шаўчэнкі ў кантэксце еўрапейскага рамантызму” // НДР “Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура ХІХ – ХХ стст.” (2003–2006); “Прыродна-рэчыўная прастора ў творах Я.Коласа, М.Гогаля і Т.Шаўчэнкі” // НДР “Беларуская і еўрапейскія літаратуры ў агульнай прасторы маральных каштоўнасцяў” (2007–2010), “Мастацка-вобразная парадыгма хранатопу ў беларускай і ўкраінскай літаратурах першай паловы ХХ ст.” // НДР “Нацыянальныя тыпы ментальнасці ў беларускай і еўрапейскіх літаратурах: ідэйна-эстэтычная спецыфіка, стылявая эвалюцыя, перакладчыцкая інтэрпрэтацыя” (2011–2015), “Украінскі дыскурс у беларускай літаратуры ХХ ст.” // НДР “Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія: міфы, стэрэатыпы, рэальнасць” (2016–2020).
 
Выступіла ў якасці кіраўніка праектаў, выкананых пры падтрымцы БРФФД “Тарас Шаўчэнка і Беларусь: тэарэтыка-аналітычны, даведачна-бібліяграфічны аспекты даследавання (матэрыялы для “Шаўчэнкаўскай энцыклапедыі”)”, “Прасторава-часавыя вобразы ў беларуска-славянскім літаратурным дыскурсе”, адказнага выканаўцы НДР “Парадыгма радзімы ў творчасці Тараса Шаўчэнкі і ў беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст.” і “Гістарычныя асобы і падзеі ў беларускай літаратуры ХІІ – пачатку ХХІ ст.: мастацка-вобразная і жанрава-стылістычная спецыфіка інтэрпрэтацыі”.
 
Уваходзіла ў склад аўтарскіх калектываў па падрыхтоўцы артыкулаў для энцыклапедыі “Максім Багдановіч” (Мінск, 2012) і Шаўчэнкаўскай энцыклапедыі ў 6-ці тамах (Кіеў, 2012-2015).
 
Аўтар больш за 170 навуковых прац.
 
Сфера навуковых інтарэсаў:: кампаратывістыка, вывучэнне беларускай класікі ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур, даследаванне паэтыкі прасторы, спецыфікі мастацка-вобразнага ўвасаблення нацыянальнага характару беларуса.
 
Асноўныя публікацыі:
  1. Шаладонава, Ж.С. Красы побыту і быцця ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" / Ж.С. Шаладонава. – Мінск.: Беларус. навука, 2002. - 140 с.
  2. Шаладонава, Ж.С. Духоўныя спектры агню: Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура пачатку ХХ ст. / Ж. С. Шаладонава. - Мінск: Беларус. навука, 2009. - 193 с.
  3. Шаладонава, Ж. С. Прастора і чалавек: усходнінеславянскія літаратурныя праекцыі / Ж. С. Шаладонава. - Мінск: Беларус. навука, 2023. - 262 с.
  4. Шаладонава, Ж.С. Якуб Колас і Міхайла Кацюбінскі: тыпалогія творчасці / Ж. С. Шаладонава // Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных узаемасувязей: культурна-гістарычны і літаратуразнаўчы аспекты праблемы ; навук. рэд.: М. А. Тычына, У. І. Мархель. - Мінск: Беларус. навука, 2002. - С. 64-137.
  5. Шаладонава, Ж. С. Украінскі дыскурс у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя / Ж. С. Шаладонава // Беларуска-еўрапейскія літаратурныя ўзаемасувязі і імагалогія; навук. рэд.: У. В. Гніламедаў, М. У. Мікуліч. – Мінск, 2022. – С. 147–212.
belБеларуская мова