Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

У ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі" адкрыта дактарантура па наступных спецыяльнасцях:

07.00.07 Этнаграфія, этналогія і антрапалогія;

10.01.09 Фалькларыстыка;

17.00.01 Тэатральнае мастацтва;

17.00.04 Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура;

17.00.09 Гісторыя і тэорыя мастацтва;

10.02.01 Беларуская мова;

10.01.01 Беларуская літаратура;

10.01.08 Тэорыя літаратуры. Тэксталогія

Пералік дакументаў для паступлення ў дактарантуру

  1. Асабісты лісток па ўліку кадраў з фатаграфіяй.
  2. Аўтабіяграфія.
  3. Медыцынская даведка па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь для асоб, якія паступаюць у ВНУ.
  4. 1 фотаздымак 4 х 6.
  5. Копія дыплома аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук.
  6. Копія дыплома аб прысваенні вучонага звання (пры наяўнасці).
  7. Копія працоўнай кніжкі.
  8. Копія пашпарта (стар. 30–33).
  9. Спіс і копіі апублікаваных навуковых прац.
  10. План падрыхтоўкі доктарскай дысертацыі, разлічаны на завяршэнне работы на працягу трох гадоў.
  11. Водзывы двух дактароў навук, напрамкі даследаванняў якіх блізкія да тэмы дысертацыі, з ацэнкай актуальнасці і навуковай абгрунтаванасці тэмы і прапанаванага плана падрыхтоўкі дысертацыі і указаннем магчымасці яго выканання за тры гады.
  12. Згода арганізацыі – заказчыка кадраў на заключэнне дагавора на навучанне ў дактарантуры (для асоб, накіраваных на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Пашпарт, арыгінал дыплома кандыдата навук (для замежных грамадзян – дыплом доктара філасофіі (Doctor of Phіlosophy (Ph.D) прад'яўляюцца асабіста. Лісток па ўліку кадраў, копіі дыплома аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук і дыплома аб прысваенні вучонага звання, працоўнай кніжкі завяраюцца па апошнім месцы працы.

План прыёму ў дактарантуру

філіяла "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы"

за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту на 2026 год

Спецыяльнасць

Форма навучання

Колькасць бюджэтных месцаў

10.01.09 –  фалькларыстыка

дзённая

1

17.00.09 – тэорыя і гісторыя мастацтвадзённая1
   

Праводзіцца набор на платную форму навучання.

Дакументы для тых, хто паступае ў дактарантуру
  • Заявление (скачать 14 Кб .docx)
  • Пералік дакументаў (спампаваць 36 Кб .doc)
  • Пратакол сумоўя (спампаваць 16 Кб .docx)
ДАКУМЕНТЫ ДЛЯ АТЭСТАЦЫІ ДАКТАРАНТАЎ
  • Парадак правядзення атэстацыі (спампаваць 16 Кб .docх)
  • Бланк справаздачы (спампаваць 88 Кб .doc)
  • Памятка аспірантам / дактарантам (спампаваць 16 Кб .docх)
belБеларуская мова