АДДЗЕЛ ФАЛЬКЛАРЫСТЫКІ І КУЛЬТУРЫ СЛАВЯНСКІХ НАРОДАЎ
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
імя Кандрата Крапівы
Аддзел створаны ў 2007 годзе. Да 2007 года —аддзел славістыкі
Загадчык аддзела: доктар філалагічных навук, прафесар Валодзіна Таццяна Васільеўна
Да аддзела адносіцца сектар захавання фальклорнай спадчыны
У аддзеле працуюць:
|
Прозвішча, імя, імя па бацьку
|
Пасада
|
Вучоная ступень
|
|---|---|---|
|
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат філалагічных навук |
|
|
старшы навуковы супрацоўнік |
кандыдат гістарычных навук |
|
|
Пацюпа Юрый Віктаравіч |
навуковы супрацоўнік |
кандыдат філалагічных навук |
|
навуковы супрацоўнік |
|
|
|
малодшы навуковы супрацоўнік |
|
|
|
Лісіца Сяргей Міхайлавіч |
малодшы навуковы супрацоўнік |
|
|
малодшы навуковы супрацоўнік |
|
Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці аддзела:
-
правядзенне сучасных палявых даследаванняў беларускага фальклору, яго дакументаванне, публікацыя і захаванне, а таксама навуковая інтэрпрэтацыя і папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі
-
папаўненне Калекцыі фальклорных запісаў, якая мае статус нацыянальнага здабытку, і стварэнне сучаснага лічбавага архіва беларускага фальклору https://bnkorpus.info/AIMEF/
-
тэарэтычныя даследаванні класічнага беларускага фальклору, міфалогіі і традыцыйнай культуры
-
вызначэнне фальклорных механізмаў перадачы і інтэрпрэтацыі соцыякультурнага вопыту
-
аналіз сучасных формаў беларускага фальклору ў кантэксце функцыянавання этнічнай ідэнтычнасці
-
выданне штогадовага зборніка навуковых артыкулаў “Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні”, уключанага ў спіс выданняў, рэкамендаваных ВАК Беларусі, а таксама ў міжнародную навуковую базу дадзеных Scopus, сайт штогодніка – https://ethnoby.org/bielaruskifalklor