Кухаронак Таццяна Іванаўна
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
кандыдат гістарычных навук, дацэнт
E-mail: tanjakuharonak@yandex.ru
Нарадзілася 7 жніўня 1954 года ў в. Клінок Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. У 1981 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна, а ў 1988 г. – аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН БССР. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Родинная обрядность белорусов : историко-этнографическое исследование» па спецыяльнасці 07.00.07 — этнаграфія, этналогія, антрапалогія (навуковы кіраўнік – д. гіст. н., член-карэспандэнт АН БССР Бандарчык В.К.).
З 1971 г.працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі. Займае пасаду вядучага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства.
У 2016 - 2020 гг. у адпаведнасці з планавым заданнем "Сучасныя этнічныя традыцыі Рэспублікі Беларусь" працавала над вывучэннем сучаснага стану традыцыйнай каляндарнай абраднасці беларусаў, характару і дынамікі структурна-функцыянальных змяненняў у дзяржаўных святах, напрамкі трансфармацыйных працэсаў у агульнарэспубліканскіх і неафіцыйных грамадзянскіх святах, тэндэнцый развіцця прафесійных свят і іх уплыву на сучасныя этнічныя традыцыі, працэсаў трансфармацыі і спецыфікі гарадской і сельскай святочнай абрадавай культуры ў Рэспубліцы Беларусь.
З 2021 г.для выканання НДР аддзела народазнаўства «Развіццё нацыянальнай ідэнтычнасці этнічных супольнасцяў Рэспублікі Беларусь» распрацоўвае тэматычныя раздзелы па вывучэнні традыцыйных свят і абрадаў як сістэмаўтваральнага складніка нацыянальнай ідэнтычнасці этнічных супольнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Акрамя планавых заданняў удзельнічала ў распрацоўцы праекта Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД) № Г18РА — 011 «Разнастайнасць культурных традыцый у духоўнай спадчыне Беларусі і Румыніі» (2018 – 2020 гг.). З'яўлялася кіраўніком праекта БРФФД № г15р — 017 «Адаптыўныя механізмы культуры руска-беларускага памежжа: лёс народнай традыцыі ў зменлівым свеце» (2015-2017 гг.). З 2023 г. удзельнічае ў выкананні праекта БРФФД № Г23ІП — 034 «Сямейная памяць беларусаў: народныя традыцыі і спосабы захавання (ХІХ – пачатак ХХІ ст.)» (навуковы кіраўнік – грунтоў С.У.).
У рамках супрацоўніцтва з Міністэрствам культуры ўдзельнічала ў распрацоўцы навуковай канцэпцыі і методыкі візуальнай рэпрэзентацыі беларускіх народных каляндарных, сямейных свят і абрадаў і ўкаранення ў сацыяльную практыку аўдыёвізуальнай інфармацыі. Усяго знята 12 відэафільмаў: "Гэй, гуляю я" (1996 г.), "Калядныя цары" (1997 г.), "Зажынкі. Дажынкі" (2001 г.), "Сёмуха" (2003 г.), "Шчодры вечар" (2004 г.), "Мікола зімовы" (2004 г.), "Масленіца" (2005 г.), "Купалле"(2005 г.), "Вялікдзень" (2006 г.), "Дзяды. Радаўніца" (2006 г.), "Юр'я" (2007 г.), "Тры каралі. Вадохрышча" (2011 г.).
Удзельнічала ў распрацоўцы навуковага абгрунтавання серыі памятных манет, падрыхтоўцы аналітычных і ілюстрацыйных матэрыялаў для іх вырабу для Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь па тэмах: "Традыцыйныя каляндарныя святы і абрады беларусаў" (2004 г.); "Сямейныя традыцыі славян" (2010 г.).
Узнагароды
З'яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" 2008 года; узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За многолетнюю научную, педагогическую и творческую деятельность в области культуры, искусства и в связи с 50-летием ИИЭФ НАН Беларуси", 31.05.2007 г. (загад Міністэрства культуры № 46-у ад 31.05. 2007 г.); нагрудным знакам «За вклад в развитие культуры Беларуси» (загад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь № 10-у ад 24 студзеня 2012 г., пасведчанне № 901); мае падзяку Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова "За шматгадовую плённую навуковую і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у папулярызацыю традыцыйнай культуры беларусаў" (2017 г.); падзяку Міністэрства культуры "За высокопрофессиональную подготовку экспертных заключений по элементам нематериального культурного наследия" (2019 г.); узнагароджана дыпломам і медалём Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2018 г.); з'яўляецца лаўрэатам прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2022 г. за комплекс работ "Народнапаэтычная спадчына як крыніца развіцця маральнай свядомасці і патрыятызму", прысуджана пастановай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук ад 7 снежня 2022 г., № 49; узнагароджана Ганаровай граматай Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі "За большие достижения в научной деятельности, публикационную активность, работу по пропаганде научных знаний и в связи с 95-летием со дня основания Национальной академии наук Беларуси”, кастрычнік 2023 г.; узнагароджана граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі "За вялікія дасягненні ў навуковай дзейнасці, публікацыйную актыўнасць, прапаганду навуковых ведаў і ў сувязі з Днём беларускай навукі", студзень 2024 г.
У складзе аўтарскага калектыву адзначана дыпломам лаўрэата конкурсу "Топ 10" вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне прыкладных і фундаментальных даследаванняў па выніках 2024 года "За разработку концепции этнокультурного развития историко-этнографических регионов Беларуси для формирования национальной идентичности страны".
Сфера навуковых інтарэсаў – гістарычная эвалюцыя сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў, выяўленне яе тэрытарыяльна агульных і лакальных рыс, характарыстыка тэндэнцый развіцця на сучасным этапе.
Манаграфіі
- Кухаронак, Т. І. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў : канец ХІХ – ХХ ст. / Т. І. Кухаронак. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 126 с.
- Кухаронак Т.І. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў / Т.І. Кухаронак. – Мінск : Ураджай, 2001. – 239 с.
- “Ядраное жыта гаспадара кліча…”: каляндарны год у абрадах і звычаях / Т.В. Валодзіна, Т.І. Кухаронак – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 356 с.
- Кухаронак Т.І. Радзіны і маленства ў традыцыйнай культуры беларусаў / Т.І. Кухаронак. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 140 с.
Раздзел у калектыўнай манаграфіі
Кухаронак, Т.И. Праздники, обычаи и обряды народного календаря Могилевщины / Т.И. Кухаронак // Этнокультурные процессы Белорусского Поднепровья (Могилевщины) в прошлом и настоящем / А.Вл.Гурко [и др.] ; науч. ред. А.Викт.Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. – Минск : Беларуская навука, 2023.– С. 285 – 353.
Артыкулы
- Кухаронак, Т.І. На Купалле сонца йграе… Купальскія традыцыі беларусаў / Т.І. Кухаронак // Наука и инновации, 2019. — № 5 (195). — С. 10 – 14.
- Кухаронак, Т.И. Фестиваль как форма современной праздничной культуры (на примере Всебелорусского фестиваля национальных культур) / Т.І. Кухаронак // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 26 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка, 2019. – С. 262 – 267.
- Кухаронак, Т.І. Працоўна-земляробчая абраднасць беларусаў у святочнай культуры / Т.І. Кухаронак // Наука и инновации, 2021. — № 2 (216). – С. 10 – 12.
- Кухаронак, Т.І. Святкаванне Вялікадня ў савецкай Беларусі (1960 – 1980 –я гг.) / С.Грунтоў, Т.Кухаронак // Беларускі фальклор : матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. — Мінск : Беларус. навука, 2021. – Вып. 8.— С. 94 – 114.
- Кухаронак, Т.І. “На Саракі прыляцелі птакі…” Традыцыі святкавання Саракоў у беларусаў / Т.І. Кухаронак // Наука и инновации, 2021. — № 4 (218). – С. 80 – 83.
- Кухаронак, Т.І. Грамніцы – палавіна зіміцы…Традыцыі святкавання Стрэчання (Грамніц) у беларусаў / Т.І. Кухаронак // Наука и инновации, 2022. — № 2 (228). – С. 64 – 69.
- Кухаронак, Т.І. “Варвара” у народным календары беларускіх вяскоўцаў/ Т.І. Кухаронак // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 33 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск : Права і эканоміка, 2023.– С. 261 – 268.
- Кухаронак, Т.І. “Ой, Тройца, сьвятая Багародзіца, хто пасееў – усё хай зародзіцца”. Традыцыі святкавання Сёмухі ў беларусаў / Т.І. Кухаронак // Наука и инновации. 2023. — № 6 (244). — С. 72 – 77.
- Кухаронак, Т.І. Спасы ў народным календары беларусаў: звычаёвасць і фальклорна-наратыўная традыцыя / Т.І. Кухаронак // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. арт./ уклад. і навук. рэд. А. У. Гурко ; рэдкал.: А. У. Гурко (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – Вып. 2. — С. 62 – 76.
- Кухаронак, Т.І. Традыцыі святкавання Вялікадня на Любаншчыне ў савецкі і постсавецкі перыяды // Любаншчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа; навук. рэд.: І. Л. Капылоў, Т. М. Дамашэвіч; адк. рэд.: В. У. Міцкевіч, Ю. В. Маліцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2023.—С.167 – 174.
- “Святы Юрай па мяжы хадзіў, жыта радзіў…”: Традыцыі святкавання вясновага Юр’я ў беларусаў // Наука и инновации. 2024. — № 5 (255). — С. 73 – 77.
Навукова-папулярныя выданні
- “Хадзі, сонейка, да нас…”: (з народнапаэтычнай спадчыны) =: / аўт. ідэі, уклад. : А.І.Лакотка, Т.І.Кухаронак, А.Г.Алфёрава ; пад агул. рэд. А.І.Лакоткі. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 183 с.
- “У пошуках папараць-кветкі…”: (з народнапаэтычнай спадчыны) =: / аўт. ідэі, уклад. : А.І.Лакотка, Т.І.Кухаронак, А.Г.Алфёрава ; пад агул. рэд. акад. А.І.Лакоткі. – Мінск : Беларуская навука, 2021. – 303 с.
- У Лепелі лепей… : тапанімічныя паданні зямлі беларускай : для сярэд. і старэйш. шк. узросту / склад. : Т.В.Валодзіна, Т.І.Кухаронак ; маст. Г.Л.Каліноўская – Мінск : Беларусь, 2022. – 95 с. : іл.
- Кухаронак, Т.І. Святочны калейдаскоп. Беларускія народныя традыцыі. / Т.І. Кухаронак; для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Мінск : “Адукацыя і выхаванне”, 2023.—48 с.
Матэрыялы навуковых канферэнцый
- Кухаронак, Т.І. Свята працы (1 Мая) ў Беларусі: змены святочнай ідэалогіі і пераўтварэнні ў светапоглядзе і стэрэатыпах паводзін у постсавецкі перыяд / Т.І. Кухаронак // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 1 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культу-ры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2020. – С. 473 – 477.
- Кухаронак, Т.І. Благавешчанне ў наратывах і абрадавай практыцы жыхароў Гомельшчыны: паводле сучасных экспедыцыйных запісаў / Т.І. Кухаронак // Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX – XX стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 3 кастр. 2019 года, г. Гомель / А. Р. Яшчанка (гл. ред.) [і інш.] ; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2019. – С. 144 – 147.
- Кухаронак, Т.І. Стрэчанне ў Цэнтральнай Беларусі: па матэрыялах сучасных экспедыцыйных запісаў / Т.І. Кухаронак // Этнокультурное наследие Беларуси и его использование в туризме: Материалы международной научно-практической конференции Минск, 17 октября 2019 г., / БГУ: исторический факультет, кафедра этнологии, музеологии и истории искусств; редколл.: Т.А. Новогродский, И.В.Олюнина (отв.ред.). — Минск: БГУ, 2020. — С. 24-27.
- Кухаронак, Т.І. Мадыфікацыя традыцыйнай беларускай калыханкі ў сучасны перыяд / Т.І. Кухаронак // Традыцыйная культура і дзеці : праблемы этнавыхавання : матэрыялы УІ Рэспубліканскай навук.-практ. канф. (10 ліп. 2020 г., г. Мінск) / укл. А.Ю.Лозка, М.А.Козенка ; рэдкал.: В.М.Грышкевіч [і інш.]. Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2020.– С. 199 – 204.
- Кухаронак, Т.І. Мадыфікацыя святочнай ідэалогіі і абрадавых практык Дня жанчын (8 сакавіка) у Беларусі ў ХХ – пачатку ХХІ ст.ст. / Т.І. Кухаронак // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зб. навук. арт. Вып. 2 / гал. рэд. А. І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2021.— С.518 – 521.
- Кухаронак, Т.І. Масленічная абраднасць на Магілёўскім Падняпроўі: паводле сучасных палявых запісаў / Т.І. Кухаронак // Жизнь и творческое наследие А.С. Дембовецкого : к 180-летию со дня рождения : материалы Междунар. науч.-практ. конф., г. Могилев, 13 марта 2020 г. / сост. В.В.Шейбак, И.Н.Изергина, Я.С. Кнурева ; редкол.: А.И.Локотко (гл. ред.) [и др.] ; Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Нац. акад. наук Беларуси. – Минск : Беларуская навука, 2021. — С. 138 – 143.
- Кухаронак, Т.І. Зоркі сышліся…Да 25-годдзя мядоцкай “Берагіні” / Т.І. Кухаронак // Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання : да 25-годдзя заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту “Берагіня” : даклады і паведамленні / уклад. М. А. Козенка. — Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2021. — С. 26 – 29.
- Кухаронак, Т.І. «Воран дзяцей купае»: фальклорна-наратыўная традыцыя на Магілёўскім Падняпроўі / Т.І. Кухаронак // Этнокультурное наследие Беларуси в XXI веке : материалы международной научно-практической конференции, Минск, 18 июня 2021 г., / БГУ, Исторический фак., каф. этнологии, музеологии и истории искусств ; [редкол.: Т. А. Новогродский, И. В. Олюнина (отв. ред.) и др.]. − Минск : БГУ, 2021. – С. 54 -57.
- Кухаронак, Т.І. Узвіжанне на Гомельшчыне: звычаёвасць і фальклорна-наратыўная традыцыя (паводле сучасных экспедыцыйных запісаў) / Т.І. Кухаронак // Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX–XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (Гомель, 14 кастрычніка 2021 г.) / рэдкалегія : А. Р. Яшчанка (гал. рэд.) [і інш.] ; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2021. – С. 138 – 142.
- Кухаронак, Т.І. Традыцыйныя жніўныя звычаі і абрады Міншчыны (паводле сучасных палявых запісаў) / Т.І. Кухаронак // Навуковая спадчына В.К.Бандарчыка ; зборнік матэрыялаў Рэсп. навук.-практ. канф., прысвеч. 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларус. этнолага Васіля Кірылавіча Бандарчыка, г. Слуцк, 8 кастр. 2020 г. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; склад. Я.А.Ненадавец ; рэдкал. : А.І.Лакотка (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2022.– С. 75 – 79.
- Кухаронак, Т.І. Календарныя святы і абрады як элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў (вопыт і перспектывы) / Т.І. Кухаронак // Сохранение нематериального историко-культурного наследия стран СНГ в контексте глобальных вызовов : Междунар. науч.-практ. семинар, г. Минск, 15 — 17 нояб. 2022 г.: сб. науч. ст. / М-во культуры Респ.Беларусь, Белорус. гос. ун-т культуры и искусств, Межгосудар. фонд гуманитарного сотрудничества государств – участников СНГ ; редкол.: Н.В.Карчевская [и др.]. – Минск : БГУКИ, 2022. — С. 129 – 135.